Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Хрэнін прызваў». Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын служыць у войску
  2. Зніклую цяжарную мінчанку знайшлі забітай
  3. МУС хоча ўзяць пад кантроль дамафоны
  4. Лукашэнка: «Выйграць канфлікт з размешчанымі па перыметры дзяржавамі мы не можам»
  5. Лукашэнка прапаноўваў жанчынам «нарадзіць трох малых і патрабаваць што хочаце». Мінчанка нарадзіла трайнят і папрасіла кватэру
  6. Мінчукі зноў сталі ў чаргу па кватэры. Вакол якога ЖК ажыятаж гэтым разам?
  7. Беларуска больш за тры месяцы стаіць у «новай» чарзе на польскую візу — пагаварылі з ёй. Высновы экспертаў таксама не радуюць
  8. «Цешча» Лукашэнкі спрабавала знішчыць прыватную медыцыну, але не атрымалася. Успамінаем, як пачыналася эра медцэнтраў у Беларусі
  9. Сямейныя сувязі і добрыя пасады. Дзе працуюць сваякі нявесткі Лукашэнкі
  10. У 2027 годзе запрацуюць тры змяненні для тых, хто выязджае за мяжу
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.