Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Мы отрежем Крым от России». Командующий Силами беспилотных систем Украины Бровди о стратегии ударов
  2. Без Трампа, но с крупной победой. Сборная США ярко стартовала на домашнем чемпионате мира
  3. Беларуска назвала свою пенсию после 37 лет работы и попросила других поделиться цифрами. Суммы заметно отличаются
  4. Долгожитель среди классиков, одной фразой описал менталитет беларусов, не принимал советскую систему. Чем крут Янка Брыль — пять пунктов
  5. На авторынке «умирает» один из дилеров
  6. Лукашенко сменил одного министра, директоров заводов и главу крупнейшего госмедиахолдинга
  7. Возле Дроздов в Минске есть секретная многоэтажка — информации о ней минимум. Но всплыли данные об одной из квартир
  8. Пропагандист заявил, что 196 политзаключенных, об освобождении которых ранее не было известно, уже на свободе
  9. «Меньше кофе надо было пить, не напьетесь вы этого кофе вечно». Беларуску оставил на заправке рейсовый автобус — кто прав


Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» на гэтым тыдні прадставіць у Беластоку прэм’еру свайго новага паэтычнага спектакля «37−22», яна адбудзецца 29 кастрычніка, паведамілі «Зеркалу» прадстаўнікі калектыва.

Фрагмент афішы спектакля "37-22". Выява: "Купалаўцы"
Фрагмент афішы спектакля «37−22». Выява: «Купалаўцы»

Галоўная ідэя твора — дыялог паміж дзвюма перыядамі рэпрэсій, трыццатымі гадамі ХХ стагоддзя і сучаснасцю, што і вынесена ў назву.

«Новы праект Купалаўцаў спрабуе супаставіць далікатную музыку тэкстаў таго часу і яе водгулле ў цяперашнім дні, сатканае з нашага жадання памятаць. У трыццатыя беларускую літаратуру хацелі знішчыць, але пакаленні даследчыкаў, паэтаў і чытачоў ратавалі яе імёны ад забыцця, разбуралі маўчанне. І вось мы на хісткай глебе 2022 года. На галасы Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Шашалевіча адкукаюцца творы сучасных аўтараў. Што будзе з намі цяпер? Адказы на гэтае і іншыя пытанні мы прапануем пашукаць разам», — паведамляецца ў прэс-рэлізе тэатральнай групы.

У спектаклі граюць Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Міхась Зуй, Сяргей Чуб. Аўтарам музыкі стаў Эрык Арлоў. Паставіў спектакль Андрэй Саўчанка — беларускі кіна- і тэатральны рэжысёр, перформер, выкладчык, сцэнарыст, галоўны рэжысёр TEATRKOMPANIA і стваральнік праекта «Тутэйшы тэатр».

Прэм’ера спектакля адбудзецца ў суботу, 29 кастрычніка, а 19.30 у Беластоцкім Тэатры Лялек. Паглядзець яе можна будзе і онлайн у прамой трансляцыі, якая распачнецца на Youtube-канале «Купалаўцаў» у той жа дзень, а 20.30 паводле беларускага часу.

Паказ «37−22» адбудзецца ў рамках фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень», які амаль 30 гадоў ладзіўся на Падляшшы і сёлета будзе адноўлены пасля двухгадовага перапынку. Яго арганізуе беластоцкі беларускі фонд «Фундацыя Tutaka». Фестываль пройдзе 28−30 кастрычніка на трох пляцоўках у Беластоку, Бельску Падляскім і Гарадку.

«Купалаўцы» на фестываль прывязуць не толькі спектакль, але і ўласна музыку. Удзельнікі калектыву прадставяць аўтарскі музычны праект «Я гавару», таксама натхнёны беларускай паэзіяй. Прагучаць кампазіцыі на вершы сучасных паэтаў: Віталя Рыжкова, Ярыны Дашынай, Вальжыны Морт, Веры Бурлак, Дар'і Бялькевіч. Аўтары і выканаўцы музыкі — чальцы «Купалаўцаў» Міхась Зуй, Андрэй Дробыш, Зміцер Есяневіч і Аляксандр Зелянко.

Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч у праекте "Я гавару". Фота: "Купалаўцы"
Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч у праекте «Я гавару». Фота: «Купалаўцы»

Паказ «Я гавару» адбудзецца 28 кастрычніка, а 18:00 ў Бельскім Доме Культуры.